Лагайчане наведалі XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

Усім, хто 2 і 3  чэрвеня трапіў у горад Маладзечна, можна было толькі пазайздросціць. Менавіта ў гэтыя выхадныя тут праходзіў XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.

 

На многіх пляцоўках разгарнуліся святочныя гулянні. На Цэнтральнай плошчы можна было на працягу дня паслухаць канцэртныя выступленні як мясцовых творчых калектываў, так і гасцей, якія завіталі ў культурную сталіцу з розных куточкаў Міншчыны.

Для аматараў шопінгу размясціліся гандлёвыя рады з рознымі прысмакамі і сувенірнай прадукцыяй майстроў.

Сярод гасцей былі і лагайчане, якія ўжо некалькі гадоў запар прыязджаюць на фестываль. 

Пакуль мы атрымлівалі асалоду ад выступленняў самадзейных артыстаў, многія жадаючыя паспелі паглядзець вядомую купалаўскую камедыю «Паўлiнка», якую на фестываль прывёз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. А вечарам гараджане і госці накіраваліся да летняга амфітэатра, дзе ў суправаджэнні аркестра імя М. Фінберга пачынаўся канцэрт, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў – Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Першы дзень фестывалю завяршыўся яскравым салютам над вячэрнім небам Маладзечна. 

Валянціна Меняйла.