Лагайчане прынялі ўдзел у "Дажынках"

Маладзечна сустрэла гасцей прыгожымі новабудоўлямі, чыстымі вуліцамі, грандыёзным спартыўна-забаўляльным цэнтрам, памаладзеўшым паркам імя Перамогі і шматлікімі іншымі пераўтварэннямі. Паветра дрыжэла ад празрыстых чыстых спеваў, якія несліся з усіх бакоў, а нос казыталі прыемныя пахі, наймацнейшым з якіх быў водар хлеба, выпечанага з ураджаю 2011 года.

Лагайчане прынялі ўдзел у

Ад багацця гандлёвых радоў, самабытных народных “падворкаў”, шматлікіх сцэнічных пляцовак, прызнацца, вочы разбягаліся. І за два дні, што знаходзіліся мы на свяце, так і не здолелі абысці ўсе іх.

Тут вам і плошча “Каравайная” з прадукцыяй хлебапёкаў.

Лагайчане прынялі ўдзел у

Лагайчане прынялі ўдзел у

mal19

mal20

mal21

І “Рамесная слабада” з цікавымі вырабамі народных майстроў.

mal2

mal4

mal1

І ўражваючае сваёй маштабнасцю падарожжа ў мінулае, арганізаванае спажывецкімі таварыствамі Міншчыны. Але аб гэтым падрабязней крыху пазней.

Зараз жа давайце звернемся да самай галоўнай падзеі “Дажынак-2011” – узнагароджання пераможцаў. Дыпломы, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі ўручаў ім Прэзідэнт краіны.

У першы дзень “Дажынак” узнагароды атрымалі экіпажы камбайнераў, кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, машыністы зернесушыльных комплексаў, корманарыхтоўшчыкі, якія занялі першыя месцы ў рэспубліканскім спаборніцтве. Назаўтра ж віншавалі тых, хто паказаў другія і трэція вынікі. Аднак былі там і абсалютныя пераможцы. Так, дэлегацію Міншчыны выводзіў на сцэну вадзіцель СК “Лагойскі” Віталь Мялешка. З паказчыкам 1343 тоны перавезенага збожжа ён стаў першым у вобласці.

Лепшым лясгасам сталічнага рэгіёна прызнаны сёлета лагойскі. Дырэктар яго Алег Дашкевіч, акрамя віншаванняў, атрымаў і своеасаблівы грашовы сертыфікат на набыццё для лесагаспадарчага прадпрыемства новага трактара. Больш падрабязна пра гэта вы прачытаеце ў газеце.

А цяпер вернемся да іншых падзей "Дажынак". Варта, напэўна, патлумачыць тую акалічнасць, чаму гандлёвыя рады Мінскага аблспажыўтаварыства былі не толькі багатымі на тавары, але і, напэўна, самымі незвычайнымі на свяце. А справа ў тым, што работнікі гандлю з розных раёнаў прадстаўлялі розныя перыяды гісторыі нашай дзяржавы – ад старажытнасці да сённяшніх дзён.

Бярэзінцы, напрыклад, запрашалі ў “Беларускую хату”, каб адведаць верашчакі, смажанак, бульбянікаў, залатых дзеруноў.

Лагайчане прынялі ўдзел у

Майстры Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства ілюстравалі Сярэднявечча з уласцівым яму рыцарскім антуражам. Тут жа, прама на вачах гледачоў, выпякалі на раскаленым на вогнішчы жалезным лісце хлеб, рэцэпт якога прыйшоў ад нашых далёкіх продкаў.

mal8

mal7

mal9

Узда аформіла свае гандлёвыя месцы ў паляўнічай тэматыцы.

mal6

mal11

Лагайчане вывезлі ў Маладзечна "царскі двор".

mal39

У рэстаране “Імператрыца”, аздобленым з сапраўднай раскошай, можна было паласавацца перапёлкамі “Па-паляўнічы”, варанымі ракамі, асятрынай і іншымі незвычайнымі стравамі.

mal14

mal38

mal12

mal13

mal10

У палатках Дзяржынскага райспажыўтаварыства быў прадстаўлены багаты асартымент хлеба-булачных вырабаў.

mal18

mal17

Слуцкага – дзіцячая кухня.

mal40

mal41

Нашы суседзі са Смалявіцкага раёна прапаноўвалі наведвальнікам франтавыя сто грамаў.

mal15

mal36

mal37

mal16

mal34

mal35

Падышоўшы да гандлёвых месцаў чэрвеньскіх кааператараў, можна было выпіць стаканчык газіраванай вады з добра знаёмага нашым бацькам аўтамата.

mal44

І, нарэшце, Мінскае райспажыўтаварыства ў якасці галоўнага сімвала сучаснай Беларусі прадставіла макет Нацыянальнай бібліятэкі.

mal42

mal43

Не меншую цікавасць уяўлялі і так званыя “падвор’і”, аформленыя работнікамі культуры ўсіх раёнаў Міншчыны. Тут у першую чаргу былі прадстаўлены ўзоры творчасці народных майстроў, якія жывуць і працуюць у рэгіёнах, - вышыванкі і выцінанкі, самаробныя лялькі і ганчарныя вырабы, саломапляценне і мастацкая творчасць.

mal32

На Барысаўскім падвор’і, напрыклад, можна было паслухаць народныя песні і паназіраць за тым, як прадуць кужэлю майстрыхі паважанага ўзросту.

mal30

У “Лазні па-лагойску” ўсіх жадаючых праводзілі праз своеасаблівы лазневы рытуал з закопваннем чорнай курыцы, аднаўленнем сілы ў “парыльні”, масажам на палку і гарбатай з траў апасля. Цікавы сцэнарый, падрыхтаваны сіламі работнікаў нашага арганізацыйна-метадычнага цэнтра, быў пабудаваны на аснове традыцый, якія даходзяць да нас са старажытнасці дзякуючы намаганням такіх вось сапраўдных прафесіяналаў.

mal28

mal29

Як найбольш яркія моманты “Дажынак-2011” можна адзначыць яшчэ маштабныя шэсці, што праходзілі ў першы і другі дзень іх. У іх, акрамя перадавікоў жніва, прымалі ўдзел самадзейныя артысты, Дзівы Міншчыны ў саламяных убраннях, сярод якіх асабліва выдзялялася лагайчанка Вольга Тоўсцік, апранутая ў шыкоўны ўбор, выкананы рукамі майстрыхі з Астрошыц Кацярыны Асташэвіч. Тут жа можна было ўбачыць і юных спартсменаў, і байкераў, і чараду цыбатых буслікаў, і жнеек, і многіх іншых цікавых персанажаў свята.

На сцэнічных пляцоўках “Дажынак” выступалі і самадзейныя калектывы Лагойшчыны, пары блізнят. Свае вырабы з прыродных матэрыялаў, самаробныя капелюшы для ўдзельнікаў карнавальнага шэсця прадставілі ў асобнай кампазіцыі работнікі ўстановы дадатковай адукацыі “Плешчаніцкі цэнтр дзіцячай творчасці”. Іх ярмарка-продаж карысталася папулярнасцю ў жыхароў і гасцей горада.

У якасці запрошаных на свята былі кіраўнікі раёнаў, начальнікі райсельгасхарчаў, прадстаўнікі гаспадарак. Сярод апошніх - і старшыні ААТ “Косіна” Іван Міхаленка і СК “Астрошыцы” Віктар Размова, які падзяліўся сваімі ўражаннямі ад “Дажынак”:

- Безумоўна, успаміны аб рэспубліканскім фестывалі працаўнікоў вёскі засталіся толькі самыя добрыя. Гэтаму спрыяла і атмасфера свята, і гонар за нашых працавітых людзей, і ўсведамленне таго, што Лагойшчына таксама ўнесла свой уклад у агульны каравай краіны. А самае вялікае ўражанне пакінулі, напэўна, гандлёвыя месцы лагойскіх кааператараў. Гэта было сапраўды шыкоўна і незвычайна.

Застаецца толькі пажадаць Віктару Рыгоравічу і яго калегам, хлебаробам нашага раёна ў наступным годзе прыняць удзел у “Дажынках”, якія будуць праходзіць на Магілёўшчыне ў Горках, ужо ў якасці пераможцаў.

mal

mal3

mal5

mal23

mal24

mal25

mal26

mal27

mal31

mal33

mal45

mal46

mal49

mal51