Новости
У Логойску адкрыўся магазін "Еўраопт"
главное
1289 дня(-ей) назад
2
4

Мы завіталі ў магазін каля 15-й гадзіны і ўбачылі мноства людзей рознага ўзросту, якія прыйшлі сюды за першымі пакупкамі.

Плошчы магазіна дазваляюць размясціць вялікі асартымент тавару, і асаблівым попытам у дзень адкрыцця карысталіся прылаўкі са свежымі мяснымі прадуктамі і гатовай выпечкай.

Садавіна-гародніна, бакалея, хлеба-булачная і малочная прадукцыя, цукеркі і напоі – як зазначылі супрацоўнікі магазіна, гэта яшчэ не ўвесь тавар, які паспелі выкласці ў дзень адкрыцця. І сапраўды, персаналу магазіна ў бліжэйшы час давядзецца напружана папрацаваць, бо жадаючых ацаніць новую гандлёвую кропку хапае.

Ля паліц з гамбургерамі, сэндвічамі, піцамі і сушы тоўпіліся школьнікі, якія, напэўна, завіталі сюды пасля ўрокаў. Адразу бачна, хто будзе галоўным кліентам аддзела з уласнай выпечкай і гатовай ежай.

Жыхары райцэнтра, якіх сустрэлі на выхадзе з магазіна з поўным кошыкам дзіцячых тавараў, прызналіся, што рады таму, што побач з домам зноў працуе магазін, у якім можна купіць усе неабходныя тавары. а больш уважліва яны азнаёмяцца з яго асартыментам пазней, калі там стане менш людзей.

Алена Масцерава.