Новости
Школьнікі з Астрошыц перамаглі ў адкрытым конкурсе «Юны радыёэлектронік»
главное
1297 дня(-ей) назад
2
4

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі прайшоў адкрыты гарадскі конкурс па радыёэлектроніцы і робататэхніцы «Юны радыёэлектронік», прысвечаны Дню радыё. У ім прынялі ўдзел і школьнікі з нашага раёна, якія вучацца ў таленавітага педагога Ксеніі Іванчыкавай. Іх заданнем было сабраць за пэўны час мадэль і прайсці тэарэтычнае тэсціраванне па робататэхніцы.

У выніку вучні 4 класа Астрошыцкай школы Сцяпан Жураўлёў і Вячаслаў Ісачанка занялі 1-е месца ў намінацыі «Робататэхніка», конкурс «Робататэхніка WEDO 2.0».

А гімназісты Леў Сіманюк і Якаў Свірыдзенка сталі трэцімі ў конкурсе «Казачны свет».

Алена Масцерава.