Сёння, 30 красавіка, у Лагойскім РЦК у 18.00 пачнецца справаздачны канцэрт эстраднай студыі «Млечны шлях».
Як расказала Дар’я Зуб, якая з’яўляецца кіраўніком студыі ўжо 9 гадоў, на сцэне ў гэты вечар выступяць 33 артысты ўзростам ад 6 да 30 гадоў – менавіта столькі чалавек зараз займаецца ў студыі.
Гледачоў чакае канцэртная праграма з песнямі айчыннай і замежнай эстрады, у тым ліку любімы твор кіраўніка студыі – песня «Птиченька» сучаснай спявачкі Zary.
У складзе студыі выступіць і яе выпускніца, навучэнка сталічнага каледжа мастацтваў Юлія Белая, якая сёлета прыйдзе ў Астрошыцкі клуб маладым спецыялістам.
Выступленне ўдзельнікаў студыі «Млечны шлях» стане першым у афішы справаздачных канцэртаў Лагойскага РЦК. Далей гледачоў чакае канцэртная праграма народнага ансамбля «Лагойская жывіца» (7 мая, 18.30), студыі танца «Акварэль» (15 мая, 18.00), вакальных калектываў «Экспромт» і «Залаты прамень» (1 чэрвеня, 18.00).
Алена Масцерава.