У бібліятэцы можна даведацца пра мінскі перыяд жыцця Максіма Багдановіча. Гэта стала магчымым дзякуючы мабільнай літаратурна-дакументальнай выставе, якую размясцілі на 2-м паверсе.
Дырэктар Лагойскай раённай цэнтральнай бібліятэкі Наталля Мяхедка расказала, что інсталяцыю прывезлі са сталічнага філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка».
Цікавыя звесткі і рарытэтныя фотаматэрыялы адлюстраваны на 8 каляровых банерах. Тут можна пачытаць шматлікія ўспаміны сяброў з блізкага акружэння паэта, пазнаёміцца са стэндам, прысвечаным нашаму земляку Змітраку Бядулю, які меў цесную творчую сувязь з таленавітым літаратарам.
Аляксандр Клімавец.