Новости
Дыплом на абласной алімпіядзе атрымаў вучань Лагойскай гімназіі
главное
1414 дня(-ей) назад
2
4

На мінулым тыдні праходзіў абласны этап школьніай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ад Лагойскага раёна ў ім удзельнічалі 10 вучняў гарадскіх і сельскіх школ.

Увайсці ў лік прызёраў атрымалася толькі ў аднаго вучня райцэнтра. Адзінаццацікласнік Гімназіі г. Лагойска Павел Абрамовіч (на здымку з настаўніцай Тамарай Ралёнак) атрымаў дыплом ІІІ ступені па матэматыцы.

Як паведаміла намеснік дырэктара гімназіі па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Сяргеенка, такі вынік вучня не дазваляе прайсці яму ў наступны, рэспубліканскі, этап алімпіяды, аднак дае права аўтаматычна атрымаць найвышэйшы бал на экзамене па матэматыцы за курс сярэдняй школы.  

Алена Масцерава.