У 11 установах адукацыі працавалі аздараўленчыя лагеры.
Разнастайная праграма была арганізавана для 160 вучняў з гарадской мясцовасці, якія наведвалі лагеры ў гімназіі, СШ № 1 г. Лагойска, дзвюх плешчаніцкіх школах. Спартыўныя навыкі развівалі ўдзельнікі лагера Лагойскай КСДЮШАР. Таксама аздаравілася 90 вясковых дзяцей. Цікава і карысна прайшоў кожны дзень змены для вучняў Гасцілавіцкай, Лагазінскай, Калачаўскай, Сямкоўскай, Косінскай і Коранскай школ.
Напрыклад, толькі за аўторак, 5 студзеня, школьнікі з Гасцілавіч намалявалі сюжэты для вернісажа, паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, папрацавалі ў творчай майстэрні, патанцавалі на дыскатэцы ў сельскім клубе. І гэта яшчэ не ўсе мерапрыемствы, праведзеныя ў дзень закрыцця змены.
Улагерах было наладжана трохразовае якаснае харчаванне. Усе мерапрыемствы праводзіліся з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
Алена Масцерава.