З мінулага панядзелка адкрыўся для наведвальнікаў басейн, які знаходзіцца ў ФАКу «Лагойск». Сеансы тут праходзяць кожны час з 12.00 да 22.00 ва ўсе дні тыдня. Кошт білетаў застаецца ранейшым.
У басейне працуюць 2 трэнеры па плаванні. Па аўторках сеанс, які пачынаецца ў 17.00, стане цалкам дзіцячым: падчас яго маленькія наведвальнікі будуць займацца з трэнерамі.
Басейн закрываўся ў жніўні для правядзення рамонтных работ. У ім замянілі столі і пафарбавалі сцены.
Алена Масцерава, «РК».