Новости
У Капылі пройдзе Дзень беларускага пісьменства
Што ў праграме свята?
главное
968 дня(-ей) назад
2
4

Па традыцыі напярэдадні Дня пісьменства праходзіла XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Ён будзе перададзены на лампадкі і свечкі прыхаджан падчас святочнай службы ў храме Ушэсця Гасподняга з хрэсным ходам удзельнікаў экспедыцыі.

У суботу, 4 верасня, запланаваны тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў рамках Фестывалю кнігі і прэсы. Напрыклад, адбудзецца прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Партызаны Беларусі», пройдзе выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў і г. д.

На стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу згуляюць у футбол каманды пісьменнікаў і вучняў г. Капыля, а ў Цэнтр культуры на імпрэзу «Квітней, Радзіма, і яе народ» запрашае Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Мерапрыемствы Фестывалю кнігі і прэсы працягнуцца ў асноўны дзень святкавання 5 верасня. Акрамя выстаў і прэзентацый кніг, сустрэч з пісьменнікамі наведвальнікаў чакае дэманстрацыя абраду «Цары», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе, у прыгатаванні і дэгустацыі беларускіх страў.

Знакавымі падзеямі стануць адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму на вуліцы Жылуновіча, алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі ў парку каля пл. Леніна і цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай Дню пісьменства.

У 12.00 на галоўнай сцэне на плошчы пачнецца ўрачыстае адкрыццё XXVIII Дня беларускага пісьменства з уручэннем Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Працягнецца праграма паэтычна-музычнай кампазіцый «Беларусь, мы з табою – адзіныя!»

Выстава вырабаў майстроў народных рамёстваў, выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцах, паказ спектакляў лялечных тэатраў, прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна, мастацкі пленэр, адукацыйныя праекты і спартыўныя спаборніцтвы – гасцей чакае шмат цікавых мерапрыемстваў.