Новости
01.05 Новости
Дзеці ляпілі разам з бацькамі
главное
2178 дня(-ей) назад
2
4

У Лагойскім раённым Доме рамёстваў чарговы занятак лепкі з гліны прайшоў у незвычайнай форме. На ім пад кіраўніцтвам майстра Таццяны Раманчук хлопчыкі і дзяўчынкі ляпілі разам са сваімі роднымі.
Насамрэч, адна справа, проста прыводзіць сына ці дачку на заняткі і пасля бачыць толькі вынік працы, і зусім іншая – паўдзельнічаць у стварэнні самастойнай або сумеснай работы. Гэтым з давальненнем і займаліся дарослыя, якія атрымалі выдатную магчымасць пазнаёміцца з творчым захапленнем сваіх дзяцей.

Што і казаць, сумесная праца аб’ядноўвае і збліжае яшчэ больш. А гэта і стала галоўнай мэтай заняткаў, пасля якіх у кожнай сям’і застануцца прыемныя ўражанні і гліняны сувенір на памяць.
Таццяна КРЭНЬ.