Новости
Злёт маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча» пройдзе на Лагойшчыне
главное
746 дня(-ей) назад
2
4

Удзел у ім могуць прыняць маладыя людзі, здольныя да напісання вершаў, ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Прымаюцца творы як на беларускай, так і на рускай мове.

Даслаць свае літаратурныя намаганні магчыма па электроннай пошце: puskinlib@gmail.com, ці на адрас: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» (220005, г. Мінск, вул. Гікалы, 4).

У матэрыялах-прадстаўленнях канкурсантаў павінны быць: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца вучобы або працы, фотаздымак 3х4 см, нумары кантактных тэлефонаў, электронны і паштовы адрас, творчыя работы на вольную тэму.

Журы, якое сфармірована з вядомых беларускіх пісьменнікаў, да 16 мая вызначыць лепшыя творы. Іх аўтары і прымуць удзел у фэсце ў «Акопах», які адбудзецца 21 мая.

Лепшыя вершы будуць апублікаваны ў зборніку «Слова Купалы да творчасці кліча».

Аляксандр Клімавец.