Новости
Сын Змітрака Бядулі перадаў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі рэдкую кнігу свайго бацькі
главное
1054 дня(-ей) назад
2
4

Сын вядомага беларускага паэта, народжанага на Лагойшчыне, Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку намеснік генеральнага дырэктара бібліятэкі Алесь Суша.

Яфім Плаўнік разам са сваёй жонкай падарылі бібліятэцы кнігу «Танзілія», выпушчаную ў 1927 г. літаратурным аб’яднаннем «Узвышша».

– Празаічны зборнік Змітрака Бядулі  «Танзілія» доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка, – піша Алесь Суша, – а цяпер папоўніць фонды  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і вельмі хутка трапіць да сваіх новых чытачоў.

Алена Масцерава.

Фота са старонкі Алеся Сушы ў фэйсбуку.