Новости
У суботу, 21 снежня, лагайчане атрымаюць «100 добрых ёлачак»
главное
1226 дня(-ей) назад
2
4

Для вучняў СШ № 1 г. Лагойска традыцыйным стала правядзенне пераднавагодняй акцыі «100 добрых ёлачак». Цэлы месяц школьнікі працавалі над вырабам сувенірных навагодніх дрэўцаў. А ў суботу каманда вучняў адправіцца па розных адрасах райцэнтра, каб падарыць сувеніры лагайчанам і гасцям горада з найлепшымі віншаваннямі і пажаданнямі.

Аўтастанцыя, магазін «Замкавы», пошта – каля гэтых і іншых аб’ектаў пройдзе ўручэнне падарункаў, якія былі створаны спецыяльна для таго, каб падняць людзям настрой напярэдадні свята.

Алена Масцерава.