Новости
Інавацыйныя праекты і школьныя бізнес-кампаніі прэзентавалі ў рамках раённай педканферэнцыі
главное
1339 дня(-ей) назад
2
4

Традыцыйная раённая педагагічная канферэнцыя прайшла 26 жніўня ў Лагойскім РЦК. Перад афіцыйнай часткай на цэнтральнай плошчы горада праходзіла прэзентацыя школьных праектаў і бізнес-кампаній устаноў адукацыі раёна.

Напрыклад, у Плешчаніцкім цэнтры дзіцячай творчасці, у Сямкоўскай і Акалоўскай школах ужо не першы год вырошчваюць і рэалізуюць расаду.

У Плешчаніцкай СШ № 1 займаюцца вырабам кухонных рэчаў, у Лагазінскай – сувенірнай прадукцыі з джуту, у Крайскай – прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырошчваннем хрызантэмы.

Вынікі дзейнасці кампаніі «Крайскія фантазіі» будуць прадстаўлены на абласной педканферэнцыі ў Барысаве 28 жніўня.

У Гасцілавіцкай СШ у рамках праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій» вучні пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў займаюцца музычнай і тэатральнай творчасцю, вырабам народных лялек, гліняных фігур, вышываных элементаў школьнага адзення і г. д.

А ў Косінскай і Калачаўскай школах распрацавалі турыстычныя маршруты па вёсках, знакамітых таленавітымі ўраджэнцамі, памятнікамі прыроды і архітэктуры, гістарычнымі падзеямі.

Гэтыя і іншыя праекты паказалі, што педагогі Лагойшчыны валодаюць ініцыятыўнасцю, крэатыўнасцю, стараюцца, каб вучэбна-выхаваўчы працэс адпавядаў сучасным патрабаванням.

Пра вынікі дзейнасці сістэмы адукацыі раёна ў мінулым навучальным годзе расказала падчас афіцыйнага пасяджэння начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Галіна Собаль. Яна адзначыла дасягненні вучняў і педагогаў у конкурсах і алімпіядах, акрэсліла планы і задачы на новы навучальны год,

Многім з настаўнікаў былі ўручаны падзякі і ганаровыя граматы з рук прадстаўнікоў раённага кіраўніцтва, савета дэпутатаў і прафсаюза.

Алена Масцерава, «РК».