Новости
Вызначаны лідары раённага этапу спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч»
главное
33 дня(-ей) назад
2
4

У сераду 16 красавіка прайшлі апошнія гульні раённага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч» на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У трэці дзень змагаліся самыя юныя ўдзельнікі: хлопчыкі 2015 – 2016 гадоў нараджэння і каманды дзяўчынак.

Сярод хлопчыкаў 1-е месца занялі юныя футбалісты з Гайненскай СШ, 2-е – з Лагойскай СШ № 3, 3-е – з Гасцілавіцкай.

Сярод дзяўчынак мацнейшай стала каманда Астрошыцкай СШ, за ёй у турнірнай табліцы размясціліся  Плешчаніцкая СШ № 2 і Гасцілавіцкая СШ.

Па выніках трох дзён раённых спаборніцтваў адабралі каманды для ўдзелу ў абласным этапе.

Такім чынам, у панядзелак 21 красавіка выступяць хлопчыкі 2015 – 2016 гадоў нараджэння з Гайненскай школы. У аўторак 22 красавіка – вучні СШ № 1 г. Лагойска (2013 – 2014 г. нар.), у сераду 23 красавіка – юныя футбалісты Плешчаніцкай СШ № 2 (2011 – 2012 г. нар.), у чацвер 24 красавіка – дзяўчаты з Астрошыц (2014 – 2016 г. нар.).

Галоўны суддзя раённага этапу Аляксей Судніковіч адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд з Плешчаніцкай СШ № 2, якая прадставіла ўдзельнікаў ва ўсіх узроставых катэгорыях, а таксама зборныя Гасцілавіч і Косіна, гульня якіх паказала, што з дзецьмі праводзіцца пастаянная, сістэмная работа.

Дырэктар ФАЦ «Лагойск» пажадаў юным футбалістам Лагойшчыны поспехаў і перамог на абласным этапе!

Алена Масцерава.