Новости
"Мая малая радзіма": конкурсныя работы
главное
1954 дня(-ей) назад
2
4

Добры дзень, завуць мяне Наталля Дашкевіч, у дзявоцтве — Васюкевіч. Я вельмі люблю сваю вёску Ізбішча. Хоць і жыву зараз у Мінску, як мага часцей імкнуся наведвацца ў родныя мясціны.

На здымках — наш клуб, якога ўжо даўно няма. Аб ім — самыя добрыя ўспаміны. І школа наша зачынена. Засталіся толькі фотаздымкі…

Цудоўны верш пра наша Ізбішча склаў у 2013 г. Анатоль Гарохавік, выпускнік вясковай школы 1961 года. Хочацца, каб яго прачыталі і вы…

* * *

Зноў я еду дамоў у Ізбішча —

Родны кут, мая вёска-краса,

Дзе багата грыбамі Падліп’е,

Шчупакамі ж — рака Дзвінаса.

 

А яшчэ даражэй жыхарамі —

Іх заўсёды пабачыць я рад!

Там, дзе школа аж ззяе агнямі

Між гародаў, садоў, паміж хат.

 

Наша школа стаіць паасобку,

На ўзгорку — відаць адусюль, —

Навучыла жыццёвай дарозе

Нашых дзедаў, бацькоў і матуль.

 

І цяпер аж звініць галасамі

Маладымі дзяўчынак, хлапцоў,

Што ў жыццё хутка пойдуць за намі

Праслаўляць родны кут зноў і зноў.

 

Вам жадаю шчаслівай дарогі,

Каб не ведалі гора-бяды.

А настаўнікам мудрым — здароўя,

Працы радаснай на ўсе гады.

 

Прыязджайце ж часцей на Радзіму

Сваіх блізкіх, сяброў павітаць,

Дзе жыве ваша родная школа —

І заўсёды вас будзе чакаць.