Новости
Восеньскія канікулы школьнікі правялі весела і з карысцю
главное
1958 дня(-ей) назад
2
4

Падчас канікул належная ўвага ўдзяляецца арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей. Як расказала галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту  і турызму Марына Рабацень, падчас асенняга адпачынку ад заняткаў з 29 кастрычніка па 3 лістапада на базе ўстаноў адукацыі раёна ў аздараўленчых лагерах былі задзейнічаны 245 дзяцей рознага ўзросту. Адметна, што затраты на аздараўленне дзяцей 6-10 гадоў цалкам кампенсавалі за кошт дзяржавы.
Праца ў кожным лагеры была накіравана не проста на аздраўленне, але і на цікавае, пазнавальнае праводжанне часу. Кожная школа распрацавала свой тэматычны напрамак. Напрыклад, у лагеры Косінскай школы “Юнаты” праводзілі экалагічныя мерапрыемствы, “Вясёлка здароўя” ў Лагазінскай школе аб’яднала аматараў здаровага ладу жыцця, у СШ № 3 удзельнікі “Лістападзіка” вывучалі дрэвы, а пасля падрыхтавалі цікавую выставу. У сярэдняй школе № 1 г. Лагойска працаваў лагер “Лінгвісцёнак”, дзе 23 вучні 5-7 класаў маглі не толькі паўтарыць тое, што ўжо вывучылі, удасканаліць моўныя навыкі, але і даведацца многа новага.

Над прафесійнай арыентацыяй працавалі 27 дзетак у лагеры “ПрофіЛэнд” гэтай жа школы. Тут хлопчыкі і дзяўчаты знаёміліся з рознымі прафесіямі.
Адметнасцю нашага раёна застаецца праца аздараўленчага лагера “Алімпіец” на базе спартыўнай школы. Тут вучэбна-трэніровачнымі заняткамі па зімніх відах спорту былі ахоплены 57 чалавек.
Таццяна Крэнь.