Новости
Дарога да святыняў
главное
2061 дня(-ей) назад
2
4

Лагойск стаў першым населеным пунктам, які 29 жніўня прымаў удзельнікаў 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, што па традыцыі праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Лагайчане сустракалі гасцей на чале з епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім Веніямінам каля скульптуры Божай Маці. Пасля ўрачыстай сустрэчы ўсе прысутныя хросным ходам накіраваліся да мясцовага храма Свяціцеля Мікалая, дзе адбыўся малебен з удзелам святароў Лагойшчыны.

Пасля яго ўдзельнікі экспедыцыі па існуючай традыцыі пасадзілі “Сад Малітвы” на тэрыторыі царквы. Заключным этапам сталі сустрэчы навукоўцаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры ў розных аўдыторыях: раённай бібліятэцы, дзіцячай школе мастацтваў, доме-інтэрнаце, тэрытарыяльным цэнтры.