Новости
Сёння католікі моляцца за памерлых продкаў
главное
174 дня(-ей) назад
2
4

У народзе гэты дзень мае назву Дзяды. Традыцыя памінаць тых, хто завяршыў свой зямны шлях, існуе ў многіх народаў.

Каталіцкі Касцёл абвяшчае праўду аб ўваскрашэнні і памятае ў сваіх малітвах пра памерлых. Лічыцца, што жывыя вернікі могуць дапамагаць памерлым, ахвяруючы за іх малітвы ўміласціўлення, асабліва эўхарыстычную Ахвяру, а таксама міласціну, адпусты і справы пакаяння.

2 лістапада ў 17.00 ў Лагойску адбудзецца асвячэнне старых могілак, а ў 18.30 – выпамінкі і Святая Імша.

4 лістапада Святая Імша і асвячэнне могілак у Юркавічах запланавана на 12.00, у Ніўках – на 16.00, калі не будзе дажджу, інакш -- толькі асвячэнне.

5 лістапада ў 14.00 выпамінкі, Святая Імша і асвячэнне могілак адбудзецца ў Корані, а ў 16.00 пройдзе асвячэнне могілак у Гайне.