Наш раён прадстаўлялы майстры клуба "Скарб зямлі Лагойскай" і работнікі раённага Дома рамёстваў.
Сёлета Случчына прымала свята ў чацверты раз. І ў гэтым годзе акрамя ўсіх рэгіёнаў Мінскай вобласці ў ім удзельнічалі майстры з Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Брэшчыны. На фестываль у Слуцк прыехалі беларусы замежжа, якія ўдзельнічаюць у IV Фестывалі беларусаў свету.
Адметнасцю свята стаў паказ-дэфіле традыцыйных народных строяў.
А яшчэ тут праходзіў конкурс «Беларуская лялька». Журы ўважліва сачыла за працай майстроў, якія прама на месцы рабілі свае вырабы. А работы іх ўражвалі і здзіўлялі.
Падрабязней - у газеце "Родны край".
Фота Кацярыны Мароз і газеты "Слуцкі край".