Новости
09.05 Новости
Трымаецца вёска на руплівых руках: у Дрыле-1 у гэтыя выхадныя прайшло свята
главное
276 дня(-ей) назад
2
4

Вёска Дрыла-1 Акцябрскага сельсавета, якая адзначала ў мінулую суботу сваё свята, невялікая. Аднак колькі працавітых землякоў жыве тут!

Узяць, да прыкладу Станіслава і Раісу Андрушкевічаў. Адзін той факт, што на сваім падвор’і яны трымаюць дзве каровы, яскрава сведчыць пра руплівасць гэтых гаспадароў.

Вялікую гаспадарку трымаюць Сяргей і Алена Саболькі. Да таго ж іх сядзіба патанае ў кветках і экзатычных кустарніках, якія жанчына вырошчвае, як сама кажа, для душы. А што датычыць працы, дык хібы трэба прывыкаць да яе вяскоўцы, якая больш чым 30 гадоў працавала вадзіцелем. Разам з бацькамі жывуць дачка з мужам, якія дапамагаюць падтрымліваць парадак і прыгажосць вакол сябе.

Добра ведаюць тут шчырых працаўнікоў Іосіфа і Таццяну Вярбіцкіх, якія выхавалі трох цудоўных сыноў, якімі ганарацца не толькі самі бацькі, але і ўся вёска.

Арганізатары ўрачыстасці не шкадавалі цёплых слоў і музычных віншаванняў кожнаму земляку.

Антон Данілевіч нарадзіўся ў Дрыле. Аднак 16-гадовым юнаком паехаў у Данбасс і паўтара года працаваў на шахтах. Толькі не мог забыць родныя мясціны, таму вярнуўся на радзіму. Вывучыўся на вадзіцеля і шчыраваў у роднай гаспадарцы. Затым быў прызначаны загардчыкам гаража. А сваю Ніну ён сустрэў на Украіне, дзе праходзіў армейскую службу.

Супругі выхавалі двух дачок, які падарылі ім унукаў і праўнукаў. Два гады таму гэтая пара адзначыла залатое вяселле, а сёлета ім споўнілася па 75 гадоў. З гэтай датай іх павіншавалі вяскоўцы.

Як зазначыў старшыня Акцябрскага сельвыканкама Уладзімір Ільінчык,  літаральная кожная сям’я ў гэтай вёсцы заслугоўвае ўвагі і пашаны. Свята – добрая нагода, каб сабрацца разам, падзяліцца навінамі, паслухаць любімыя песні ў выкананні такога выдатнага калектыву, як “Хатавіцкія музыкі”,  самім падхапіць мілыя сэрцу мелодыі, а пры жаданні нават і патанчыць. На то яно і свята.

Валянціна КОРЗУН.