Новости
Што нясуць вернікі для асвячэння на Вялікдзень
главное
386 дня(-ей) назад
2
4

Кожная страва велікоднага кошыку мае ўласны сімвал.

Самым галоўным з іх лічыцца  пафарбаванае ці распісанае яйка. Яно сімвалізуе новы пачатак, нараджэнне, уваскрасенне, якога ўсе мы так чакаем.

Усе ведаюць паданне аб тым, чаму велікоднае яйка мае чыровны колер. Аднак існуе яшчэ адна цікавая версія. Паводле яе, аднойчы Хрыстус разам з апосталам Пятром завітаў да беднай жанчыны, з аповедам пра хрысціянства. У той не было нават скарынкі хлеба, каб пачаставаць гасцей. Раптам у хлеве закудахтала курыца. Гаспадыня пабегла і прынесла яйка, якім і накарміла спадарожнікаў. Калі тыя раніцай пакінулі дом, жанчына ўбачыла на стале шалупенне ад яйкі, якое набыло залацісты колер. Менавіта ў яго фарбуюць яйкі жыхары многіх заходніх краін.

Хлеб асвячаецца на ўспамін хлеба, які сышоў з неба, гэта значыць Езуса. І як даніна памяці таму, што Ён цудоўным чынам накарміў натоўпы людзей, якія слухалі Яго навучанне. Хлеб сімвалізуе Цела Хрыста – хлеб жыцця для хрысціян.
 Соль захоўвае стравы ад псавання, а таксама сімвалізуе захаванне чалавека ад духоўнай сапсаванасці. Для хрысціян соль нагадвае сутнасць жыцця і праўды. Адсюль мы кажам пра “соль зямлі” – так Езус назваў сваіх вучняў.

Хрэн прыгадвае аб пераадоленні Хрыстовай мукі горычы.   
Вяндліна сведчыць пра багацце, дастатак, прычым не толькі матэрыяльны, але і духоўны, дзякуючы якому мы можам заключыць поўны запавет з Богам. 
 Фігурка велікоднага ягняці, спечаная з цеста ці зробленая з цукровай пудры, – гэта сімвал мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Падкрэсліваецца таксама нявіннасць ягняці і факт яго сляпой паслухмянасці, чым яно павінна прыгадваць Хрыста, які, будучы нявінным, аддае сваё жыццё, бо паслухмяны Айцу.

Існуе традыцыя выпякаць пернікі і ў выглядзе зайца, што таксама з’яўляецца сімвалам гэта свята ў заходніх краінах. Гэта любімы пачастунак дзяцей, які яны з нецярпеннем чакаюць і не менш дарослых радуюцца Вялікдню.