Новости
Школьнікі раёна прынялі ўдзел у конкурсе «Суквецце талентаў»
главное
331 дня(-ей) назад
2
4

У чарговы раз прайшоў творчы раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці «Суквецце талентаў». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 8 устаноў адукацыі.

Кожны сцэнарый, які быў прадстаўлены на суд гледачоў і журы, меў сваю адметнасць. Незвычайную калекцыю адзення «Ружовая мара» паказалі вучні Астрошыцкай СШ пад кіраўніцтвам Кацярыны Асташэвіч. Дадзеная работа была адзначана дымломам.  

Парадаваў сваім харавым выступленнем і калектыў педагогаў СШ №1 гарадскога паселка, якія таксама атрымалі дыплом.

А як яскрава і мілагучна народныя песні прагучалі ў выкананні настаўнікаў і вучняў Акцябрскай школы!

Паспяховым атрымалася выступленне і школьнікаў з Кораня, якія  прынялі ўдзел у мерапрыемстве пасля невялікага перапынку.

Цудоўную праграму падрыхтавалі вучні Гасцілавіцкай і Лагойскай першай школ.

Запомніліся гледачам і харэаграфічныя нумары выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці гарадскога пасёлка.

Лепшыя выступленні былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях.

Так, сярод вядучых узнагароды атрымалі Маргарыта Субач і Ігар Малюш (Акцябрская СШ), Карына Шостак і Барыс Буцько (Плешчаніцкая СШ № 1), Назар Жабрыцкі і Дар’я Яўмененка (Плешчаніцкая СШ № 2), Марыя Церахава (Коранская СШ), Васіліса Кісялёва (Гасцілавіцкая СШ), Ксенія Рыжык і Арцём Якаўлеў (ЦДТ г. п. Плешчаніцы).

У намінацыі «Вакал» лепшымі сталі ансамбль «Канфіці», вакальная студыя «Піжама-паці» і трыо педагогаў Логойскай СШ №1 (кіраўнік Ларыса Лашкевіч);  вучні Гасцілавіцкай СШ – Елізавета Лашкевіч, Васіліса Кісялёва, Іван Кабылінскі і Сняжана Зянькевіч (кіраўнік Таццяна Каржова); трыо вакалістак, якія выканалі патрыятычную песню «Бярозка», а таксама  Беластоцкая Сафія і Валерыя Ліхтаровіч з Коранскай СШ; вакальны калектыў  Астрошыцкай школы; хор настаўнікаў і Елізавета Батура з Плешчаніцкай СШ № 1 (кіраўнік Галіна Сабалеўская); Ксенія Мунцянава, Сафія Ільіна, вакальная група настаўнікаў і калектыў «Жаваронкі» з Акцябрскай СШ (кіраўнік Ганна Сарман); Яўмененка Дар’я і Аляксандра Рабчун (кіраўнік Эла Сан-да) Плешчаніцкая СШ № 2; Мілана Трухан, Паліна Баярчанка і Ксенія Баярчанка (кіраўнік Сяргей Карповіч)  з ЦДТ г. п. Плешчаніцы.

Лепшыя харэаграфічныя нумары былі адзначаны ў Логойскай СШ № 1 – танцавальны калектыў «Імпульс» (кіраўнік Елізавета Смірэніна);  у Плешчаніцкай СШ № 1 – вучні 3 «Б» (Галіна Сабалеўская); калектыў «Рытмік Дэнс» – малодшая група «Страказа», сярэдняя «Ранэткі» і старэйшая «Рытмікс» (Ірына Касьянава) з ЦДТ г. п. Плешчаніцы.

У намінацыі «Тэатральная творчасць» дыпломы атрымалі група вучняў 2 класа з Плешчаніцкай СШ № 2 (кіраўнік Наталля Васільева); Сямён Баравік (Ніна Якубчык) Логойская СШ №1.

Вызначылі і майстроў слова ў намінацыі «Літаратурнае чытанне». Імі сталі  Марыя Буднікава (Плешчаніцкая СШ № 2), Арына Ванзонак з Логойскай СШ № 1; Вераніка Сідарэнка і Арына Баркоўская з Плешчаніцкай СШ № 1; Таццяна Матусевіч, Ксенія Рыжык і Арцём Якаўлеў, якія былі задзейнічаны ў мізансцэнах (ЦДТ г.п. Плешчаніцы).

Лепшыя сцэнарныя распрацоўкі атрымаліся ў Ліліі Кісляк (ЦДТ г.п. Плешчаніцы), Алена Ясюкевіч і Ірына Ламака (Акцябрская СШ).

Валянціна Меняйла.