Мерапрыемства праходзіла у барысаўскім Палацы мастацтваў. Удзел у ім прынялі 24 творчыя калектывы з усіх раёнаў Мінскай вобласці.
Узорны ансамбль народнай песні «Валошкі» і харэаграфічны ансамбль танца «Росквіт» Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі праграму «Ой, вясне да красна», якая была прысвечана гуканню вясны.
Дырэктар школы мастацтваў Вольга Чумак адзначыла, што ад Лагойскага раёна на сцэну выходзілі выключна дзеці ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў, у той час як артысты з другіх раёнаў былі дарослыя. Прыкметна і тое, што напярэдадні гэтай падзеі «Валошкі» адзначылі свой 30-гадовы юбілей. Сапраўды добрым падарункам для іх стаў дыплом ІІІ ступені за ўдзел у 18-м па ліку фестывалі «Напеў зямлі маёй».
Аляксандр Клімавец.