Новости
Гран-пры “Глінянага звона” атрымаў лагойскі ганчар Мікалай Стрэльчанка
главное
607 дня(-ей) назад
2
4

У гэтыя выхадныя Івянец зноў сустракаў гасцей. З розных куточкаў Мінскай вобласці з’ехалісь сюды майстры са сваімі вучнямі на свята-конкурс “Гліняны звон”.

Згодна з умовамі конкурсу кожнаму майстру было дадзена тры гадзіны, каб на месцы прадэманстраваць свае ўменні і талент, стварыўшы адмысловы выраб.

А якія ж багатыя хатнія калекцыя прывезлі с сабой ганчары! Збаночкі, кубачкі, міскі, свістулькі, бразготкі, гліняныя зубры, львы, коні...

 

Канешне, была тут і івянецкая кераміка. Пазнаць яе можна па зялёных і белых палосках на посудзе. Гэты прыём носіць назву "фляндроўка" і менавіта ён лічыцца фірменным знакам мясцовых вырабаў.

Асабліва ўразілі колькасцю вучняў  дэлігацыі з Салігорскага і Валожынскага раенаў. Неўзабаве іх кіраўнікі Мікалай Пратасеня (Салігорскі раен) і Валерый Калясінскі (Валожынскі раён) атрымілі дыпломы як лепшыя настаўнікі.

Увогуле журы было цяжка прымаць рашэнні, таму што выбраць лепшага сярод лепшых заўсёды складана. Па чарзе кожнага з удзельнікаў старшыня журы Яўген Сахута выклікаў на сцэну. Спачатку ўзнагародзілі самых малодшых удзельнікаў конкурса, а потым чарга дайшла і да майстроў. Намінацый шмат: за хуткасць і якасць выканання ганчарнага посуду, за выраб традыцыйнай глінянай цацкі, за лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі і інш.

А ўладальнікам Гран-пры стаў народны майстар з Лагойска Мікалай Стрэльчанка. На конкурс ён прадставіў гляк для напояў, гаршчок для запякання, гладыш для малака, міску і кубак.

- Посуд мае вялікі памер -- для вялікай сям’і, - зазначыў аўтар. -- А яшчэ, прадстаўленыя вырабы маюць строга традыцыйную форму. Ад мастацкай керамікі, якую могуць упрыгожваць кветкі, завіткі і інш., традыцыйная адрозніваецца сваёй практычнасцю. Яна дасканалая, і ў яе форму нельга ўжо нічога ні дабавіць ні адняць. Нашы продкі карысталіся такім посудам на працягу многіх вякоў, а нам застаецца толькі захаваць усю яго прыгажосць і гарманічнасць.

Святлана Жолуд.