Новости
Удзельнікі пілігрымкі накіроўваюцца ў Будслаў
главное
661 дня(-ей) назад
2
4

Сёння пілігрымы праходзілі праз Лагойск. Пасля Святой Імшы, атрымаўшы благаслаўленне ксяндза Войцеха, яны накіраваліся далей. Падарожнікам давядзецца пераадолець адлеглась больш за сотню кіламетраў. Па нашаму раёну маршрут пройдзе праз вёскі Кузевічы, Корань і Акцябр, дзе яны застануцца на начлег. Далучыцца да пілігрымаў можна таксама па дарозе.

-- Сярод нас шмат моладзі, некаторыя ідуць сем’ямі, -- рассказала адна з удзельніц шэсця. – Кожны ідзе ў сваёй інтэнцыі (гэта азначае – у сваёй малітоўнай просьбе і падзяцы). Падчас падарожжа можна пачуць мілагучныя спевы – так мы праслаўляем Божую Маці. Для тых, хто нас сустракае па дарозе і пакуль што знаходзіцца на шляху да Бога, абдываецца евангілізацыя. Усе мы павінны разумець, што наша жыццё – гэта прыступка да Вечнасці. І то, што ідзем пешшу, – невялікая ахвяра, якую мы можам даць Нябеснаму Айцу.

У шматдзённым духоўным падарожжы да Божай Маці Будслаўскай прымаюць удзел больш за семдзесят чалавек.

Валянціна Меняйла. Фота аўтара.