Новости
Узоры народнага мастацтва Лагойшчыны змешчаны ў кнізе “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”
главное
672 дня(-ей) назад
2
4

Прэзентацыя кнігі “Жвая традыцыя рамёстваў Беларусі адбылася на гэтым тыдні ў выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэцы.

У кнізе сабраны ўзоры трыдыцыйных народных рамёстваў з усіх куточкаў нашай Бацькаўшчыны. Некалькі старонак прысвечаны і лагойскім майстрам, удзельнікам суполкі “Скарб зямлі Лагойскай”, што дзейнічае пра раённым Доме рамёстваў. Тут прадстаўлены рамёствы, характэрныя непасрэдна для нашага краю: асаблівыя характарныя прыклады ганчарства, саломапляцення, разьбярства і гэтак далей.

Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021–2025 гг. Ініцыятары і ўкладальнікі выдання – Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з удзелам абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці.

Як адзначылі ўдзельнікі прэзентацыі, шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва захаваліся толькі дзякуючы дзейнасці цэнтраў і дамоў рамёстваў, якія сабралі ўнікальныя калекцыі гука- і відэазапісаў, рукапісных і фотаматэрыялаў, калекцыі прадметаў народнага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэтыя і іншыя інфармацыйныя, арганізацыйныя і метадычныя матэрыялы ўвайшлі ў двухтомнае выданне “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі” і з’яўляюцца каштоўным дапаможнікам для ўсіх зацікаўленых ведамстваў, устаноў і арганізацый, краязнаўцаў-аматараў і майстроў народных рамёстваў.