Новости
У СШ № 1 г. Лагойска прайшла сустрэча са сведкамі ваенных падзей
главное
718 дня(-ей) назад
2
4

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлаге дзеці сустрэліся з лагайчанамі Леанідай і Яўгенам Слабко.

84-гадовая Леаніда Васільеўна ў дзіцячым узросце трапіла ў фашысцкі палон, была вывезена ў канцлагер спачатку на тэрыторыі Германіі, потым Польшчы. Яе муж Яўген Сяргеевіч з’яўляецца сведкам вайны. Шаноўныя лагайчане падзяліліся ўспамінамі аб тым, праз што ім давялося перажыць у гады фашысцкай навалы. Паказалі дакументы, ганаровыя знакі.

Сустрэча з гэтымі людзьмі, чыё дзяцінства абпаліла вайна, стала для вучняў чарговым урокам памяці, які вучыць цаніць і шанаваць мір на зямлі.