Новости
Вучні з Лагойска ўступілі ў абласны ваенна-патрыятычны клуб «Доблесць»
главное
760 дня(-ей) назад
2
4

Урачыстая цырымонія прыняцця вучняў Міншчыны ў абласны ваенна-патрыятычны клуб «Доблесць» прайшла 22 сакавіка ў Слуцку, у Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы.

У мерапрыемстве, падчас якога членамі клуба сталі 40 школьнікаў са Смалявіцкага і Лагойскага раёнаў, прынялі ўдзел настаўнікі і вучні, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко, начальнік аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь Андрэй Дудкін, камандзір в/ч 3310 унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Сяргей Амяльчук, начальнік накірунку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Мінскай вобласці, палкоўнік Сяргей Шохаў.

Удзельнікі і госці свята наведалі выставу зброі, ваеннай тэхнікі, экспазіцыі музеяў баявой славы слуцкіх устаноў адукацыі і маштабных ваенна-патрыятычных праектаў Міншчыны, пазнаёміліся з умовамі навучання і быту кадэтаў, паглядзелі падрыхтаваную для іх канцэртную праграму.

Кульмінацыйным момантам стала цырымонія прыняцця вучняў у члены ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць», які быў адкрыты ў снежні 2021 года. Зімой у яго шэрагі ўступілі  40 школьнікаў з Мінскага раёна, а 22 сакавіка разам з вучнямі Смалявіччыны членамі клуба сталі 9 гімназістаў і 11 вучняў СШ № 1 г. Лагойска.

Алена Масцерава.

Фота Наталлі Пляшкевіч.