Новости
Змены ў Канстытуцыю абмяркоўвалі на "Кобальце"
главное
833 дня(-ей) назад
2
4

У Плешчаніцах прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пятра Вабішчэвіча і палітолага Уладзіміра Цюхая. Галоўнай тэмай, якая абмяркоўвалася з калектывам ААТ «Кобальт», сталі папраўкі і змяненні ў Асноўны Закон нашай краіны.

Пётр Андрэевіч расказаў пра тое, як ішла распрацоўка новых палажэнняў:

– Сёння ў нас дзейнічае Канстытуцыя 1994 г. з дапаўненнямі і змяненнямі, якія прымаліся ў 1996 і 2004 гг. Яна распрацоўвалася пасля развалу Савецкага Саюза і сыграла станоўчую ролю ў развіцці нашай дзяржавы. Тады была сур’ёзная неабходнасць у моцнай прэзідэнцкай уладзе, што і было адлюстравана ў Канстытуцыі. Але час ідзе, змяняецца эканамічная і палітычная сітуацыя, і перадумовы для змянення Асноўнага Закона пачалі з’яўляцца ўжо некалькі гадоў таму, а падзеі 2020-га падштурхнулі да актывізацыі гэтага працэсу. Першы сур’ёзны старт абмеркавання, збору прапаноў ад грамадзян у нас адбыўся 28 кастрычніка 2020-га ў Лагойску падчас адкрытай дыялогавай пляцоўкі, а ў лістападзе – у Плешчаніцах. Ужо ў сакавіку мінулага года быў прыняты Указ аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі, а 29 снежня апублікаваны праект Канстытуцыі, які сёння знаходзіцца ў адкрытым доступе. Да канца студзеня ў кожнага грамадзяніна ёсць магчымасць унесці свае прапановы. За мінулы год іх паступіла больш за 6 тысяч. У бліжэйшы час будзе агучана дата рэферэндума.

Пётр Вабішчэвіч акцэнтаваў увагу на некаторых змяненнях. Расказаў пра абноўленыя патрабаванні да кандыдатуры прэзідэнта: узрост ад 40 гадоў; пастаяннае пражыванне, не менш за 20 гадоў, на тэрыторыі Беларусі; адсутнасць двайнога або замежнага грамадзянства.

– Вяртаецца норма, якая раней дзейнічала ў Канстытуцыі і была адменена ў 2004 годзе, –  працягнуў выступовец. – Яна заключаецца ў тым, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за 2 тэрміны. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Прэзідэнт будзе пазбаўлены права выдаваць дэкрэты (толькі ўказы і распараджэнні), у сувязі з чым зменіцца і работа парламента.

Тэрмін паўнамоцтваў парламента, які стане працаваць практычна ўвесь год, павялічыцца з 4 да 5 гадоў. Будзе ўстаноўлены адзіны дзень галасавання (апошняя нядзеля лютага), што дазволіць зэканоміць значныя сумы на правядзенне выбарчых кампаній ва ўсе органы ўлады. Частка паўнамоцтваў Прэзідэнта пяройдзе да ўрада і Усебеларускага народнага сходу. Напрыклад, у кіраўніка дзяржавы застанецца права прызначаць прэм’ер-міністра са згоды парламента, а вось старшынь Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў і Цэнтрвыбаркама будзе выбіраць УНС.    

Падрабязней пра сустрэчу ў Плешчаніцах чытайце ў газеце "Родны край" 15 студзеня 2022 г.

Алена Масцерава. Фота аўтара.