Новости
Ганчар з Лагойска Мікалай Стрэльчанка атрымаў званне народнага майстра
главное
18 дня(-ей) назад
2
4

Напрыканцы 2021 года ў Лагойскі раён прыйшла цудоўная навіна: ганчар з Лагойска Мікалай Стрэльчанка атрымаў званне народнага майстра. Такое рашэнне прыняла камісія Беларускага саюза майстроў народнай творчасці на чале з мастацтвазнаўцам, этнолагам Яўгенам Сахутам 28 снежня.

Мікалай Фёдаравіч займаецца гачарствам з 2000 года, з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, раённага клуба майстроў “Скарб зямлі Лагойскай”. Ён лепіць з гліны не толькі традыцыйны беларускі посуд, але і арыгіннальныя дызайнерскія рэчы.

– Вельмі прыемна было даведацца пра гэта напярэдадні Новага года, – прызнаўся Мікалай Стрэльчанка. – Такое прызнанне майго майстэрства дае штуршок для далейшага творчага развіцця.

Віншуем майстра!

Алена Масцерава.