Новости
Механізатар з Косіна стаў ініцыятарам акцыі «Сям’я сям’і»
главное
843 дня(-ей) назад
2
4

Мікалай Сямёнаў, які жывё з сям'ёй у Косіна, працуе там механізатарм і будуе ўласны дом, арганізаваў цікавую акцыю. Сам ён родам з Казахстана, дзе яго бацькі заўсёды віншавалі іншыя сем'і з Новым годам і дарылі ім падарункі. Ён таксама вырашыў пераняць звычаі старэйшага пакалення і правёў такую акцыю ў Беларусі.

Бацька чатырох дзяцей звярнуўся ў Лагойскі сельсавет, каб там падказалі адрас сям’і, якая была б рада навагоднім падарункам. Так Мікалай Андрэевіч апынуўся ў Міхалова, куды прыехаў да Ганны і Дзмітрыя Навіцкіх. Жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, выхоўвае двухгадовага Максімку, а першакласнік Артур штодзень адпраўляецца з татам, які працуе ў ДЭУ-67, на ўрокі ў гімназію.

Мікалай Сямёнаў пажадаў ім цеплыні і ўтульнасці ў доме і падарыў некалькі пакетаў з прадуктамі, а таксама цацкі і цукеркі дзецям. Сям’я Навіцкіх была вельмі ўдзячна сям’і Сямёнавых за такія шчодрыя падарункі.

Алена Масцерава