Новости
Школьнікі з Лагойска пабывалі на рэспубліканскай і абласной ёлках
главное
848 дня(-ей) назад
2
4

Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У панядзелак, 27 снежня, у Палацы Рэспублікі прайшла Галоўная ёлка краіны з удзелам Прэзідэнта. У ёй прынялі ўдзел і 6 вучняў з Лагойскага раёна, у тым ліку чавёртакласніца СШ № 3 г. Лагойска Аліна Станкевіч. Дзяўчынка паспяхова займаецца спортам, мае лідарскія якасці характару і актыўна ўдзельнічае ва ўсіх школьных справах.

28 снежня Палац культуры ў Маладзечна сабраў больш за 400 дзяцей з усёй Міншчыны, сярод якіх было і 10 юных лагайчан – пераможцаў алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў, дзеці з прыёмных сем’яў.

На адкрыцці мерапрыемства старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын напомніў, што набліжаюцца светлыя і добрыя святы – Новы год і Божае нараджэнне, якія заўсёды напоўнены чаканнем ажыццяўлення самых запаветных жаданняў.

А сёння, 29 снежня, у Лагойскім РЦК пройдзе раённае навагодняе свята для адораных дзяцей.

Алена Масцерава.

Фота аўтара і Марыны Рабацень.