Новости
У парку пачаў працу каток
главное
863 дня(-ей) назад
2
4

У сераду, 8 снежня, у Лагойскім парку адкрыўся каток. Першымі ацаніць якасць лядовага пакрыцця мелі магчымасць вучні Лагойскай комплекснай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Наталля Беланоўская, Марыя Петушкова, Аляксандра Акуловіч, якія займаюцца на аддзяленні біятлона, з радасцю адгукнуліся на прапанову трэнера Віктара Кункевіча правесці трэніроўку на каньках і старанна выконвалі парады, якія датычыліся тэхнікі катання на лёдзе.

Штодзень гэты аб’ект адкрыты з 9.00 да 21.00. Узяць канькі напракат можна прама каля каля стадыёна.

Там жа праводзіцца аплата за карыстанне катком у выпадку, калі наведнік прыйшоў са сваімі канькамі. Дарэчы, для шматдзетных сем’яў, інвалідаў, сірот, ветэранаў пры наведванні катка і лыжных трас прадугледжана скідка 50 %.

Асобны час адводзіцца для хакейных каманд. Сярод прыхільнікаў гэтага віду спорту таксама высокі попыт на лёд у парку.

Сёння-заўтра марознае надвор’е, потым абяцаюць плюс. Так што аматарам пакатацца на лёдзе трэба паспяшацца, каб паспець праехацца на адкрытым катку да адлігі.

Алена Масцерава.