Новости
Юныя футбалісты з Лагойска ўдала выступілі на турніры ў Рэчыцы
главное
844 дня(-ей) назад
2
4

З 3 па 5 снежня ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці праходзіў адкрыты турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2010 – 2011 і 2013 – 2014 гадоў нараджэння. Удзел у ім у абедзвюх узроставых катэгорыях прынялі і юныя спартсмены, якія прадстаўлялі Плешчаніцкую ДЮСШ прафсаюзаў (выхаванцы Юрыя Мартынава і Анатоля Гунько).

Па выніках турніру ўсе каманды (8 у старэйшай групе і 12 – у малодшай)  атрымалі медалі. Аднак трэба адзначыць, што самыя маленькія футбалісты з Лагойска не прайгралі сваім сапернікам ніводнага матча, і іх вынік аказаўся першым!

Як расказаў трэнер каманды Анатоль Гунько, заняткі з дзецьмі да апошняга часу праходзілі на свежым паветры на стадыёне ў Лагойскім парку, цяпер жа майстэрства гульні ў футбол яны развіваюць у ФАЦ «Лагойск».

У Рэчыцы лагайчане спаборнічалі з аднагодкамі ўжо трэці раз.

Алена Масцерава.

Фота Анастасіі Ліпскай.