Новости
У нядзелю ў Лагойск завітае «Свята»
главное
874 дня(-ей) назад
2
4

У Лагойскім раённым цэнтры культуры 5 студзеня ў 17.00 адбудзецца канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята».

У праграме жывы гук і народныя танцы. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад выканання артыстамі народных і аўтарскіх песень, музычных замалёвак. Штогадова ансамбль дае больш за 65 канцэртаў, а сёлета у план сваіх гастроляў ён уключыў і наш райцэнтр.

Калі вы яшчэ не ведаеце, як правесці вечар нядзелі, то завітвайце ў Лагойскі РЦК. Уваход на канцэрт будзе вольны.

Аляксандр Клімавец.