Новости
Пяцікласнікі з першай школы райцэнтра далучыліся да сусветнай эстафеты дабрыні
главное
869 дня(-ей) назад
2
4

Вучні 5 «А» класа СШ № 1 г. Лагойска 3 снежня прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню інвалідаў. Школьніцы разам са сваім класным кіраўніком Ларысай Лашкевіч наведалі групу Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з цяжкімі парушэннямі. Разам з выхаванцамі групы дзяўчынкі працавалі над вырабам паштоўкі з выявай сімвала Дня інвалідаў.

– Падобныя мерапрыемствы вельмі карысныя для дзяцей, – адзначыла Ларыса Лашкевіч. – Важна развіваць у іх такія маральна-духоўныя якасці, як дабрыня, міласэрнасць, спачуванне, шчодрасць, выхоўваць гуманныя і ўважлівыя адносіны да дзетак з інваліднасцю, каб іх прызнавалі паўнацэннымі членамі грамадства.   

Нездарма адным з сімвалаў гэтага дня з’яўляецца сэрца, якое трымаюць у далонях. Сапраўды, павага і ўзаемападтрымка – вось тое, што патрэбна ўсім людзям на зямлі ва ўсе часы.

Алена Масцерава.

Фота Ларысы Лашкевіч.