Новости
Дыпламантамі раённай алімпіяды сталі 14 гімназістаў
главное
870 дня(-ей) назад
2
4

Па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, больш за ўсё дыпломаў атрымалі вучні Лагойскай гімназіі – 14 дзяцей. Прычым з 53-х удзельнікаў з гэтай установы адукацыі 24 школьнікі занялі прызавыя месцы.

Сярод дыпламантаў раённай алімпіяды таксама вучні сярэдніх школ № 1 і № 3 г. Лагойска, № 2 г. п. Плешчаніцы, школьнікі з Гасцілавіч, Астрошыц, Косіна, Калачоў, Завішына.

Па папярэдняй інфармацыі, з Лагойскага раёна на абласны этап адправяцца трое. Цімафей Карпачоў, вучань СШ № 1 г. Лагойска, рыхтуецца да выпрабаванняў па астраноміі з настаўнікам Мікалаем Чарновым.

Гімназіст Станіслаў Слюсар, вучань Алены Бабкевіч, выступіць па геаграфіі, а яго аднакласніца Ганна Нагар (на здымку са Станіславам) пакажа свае тэарэтычныя і практычныя ўменні па працоўным навучанні, якім займаецца з настаўнікам Дзмітрыем Казулем і цьютарам Наталляй Варанкевіч.

У старшакласнікаў ёсць яшчэ цэлы месяц, каб пад кіраўніцтвам педагогаў падрыхтавацца да абласнога этапу - яго правядзенне плануецца ў пачатку студзеня 2022 года.

Алена Масцерава.