Новости
Удзельнікі «Тышкевіцкіх чытанняў» атрымалі ўзнагароды
главное
853 дня(-ей) назад
2
4

Адбылося святочнае мерапрыемства ў выставачнай зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея. Нагадаем, што сёлета ўдзел у раённай навуковай канферэнцыі прымалі вучні з 9 школ. Тэма адзінадцатых "Тышкевіцкіх чытанняў" гучала як «Кулінарнае падарожжа».

На мінулым тыдні журы абрала парможцаў. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала вучаніца Плешчаніцкай СШ № 1 Елізавета Дзямешка.

Дыпломам ІІІ ступені адзначылі праект Марыі Новікавай з Завішынскай школы, другое месца ў Юліі Фядосенка з Коранскай школы.

Лепшай стала работа дзяўчынкі з Калачоўскай  школы. Сямікласніца Кацярына Пратасоўская выкарыстала сцэнарый свята бульбы. Навуковы кіраўнік Любоў Ваўчок расказала, што ўзгаданы кірмаш праходзіў у іх установе адукацыі некалькі год назад. Фэст сабраў шмат удзельнікаў і гасцей. На ім можна было пахарчавацца стравамі, зроблемы з бульбы.

Астатнія ўдзельнікі канферэнцыі таксама не засталіся без увагі. Яны былі ўзнагароджаны падзякамі.

Увогуле усе вучні і іх навуковыя кіраўнікі старанна падыйшлі да сваіх прац. Пра некаторыя работы мы ўжо пісалі на нашым сайце у папярэднім матэрыяле аб «Тышкевіцкіх чытаннях» (http://logoysk.by/web/index.php?r=news%2Fshow&id=3393).

Адна з дыпламантак, Юлія Фядосенка, распавяла, што падчас падрыхтоўкі праекта яна таксама займалася прыгатаваннем некаторых страў, якія найшлі месца на старонках яе даклада. У яе сям’і да гэтага часу любяць верашчаку. Гэта такі густы соус з мясам і шкваркамі, у які макаюць тоўстыя бліны.

Падрабязней пра удзельнікаў конкурсу і іх праекты чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты «Родны край».

Аляксандр Клімавец. Фота аўтара.