Новости
Медзведзянятка з-пад Плешчаніц праходзіць рэабілітацыю ў Румыніі
главное
882 дня(-ей) назад
2
4

Гісторыя пра знойдзенае жыхарамі Плешчаніц медзведзяня ў свой час нарабіла шмат шуму. На гэтым тыдні яна займела аптымістычны працяг. Адпаведную інфармацыю прадаставіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, дзе прынялі неабходныя меры па выратаванні звера.

Вядома, што калі медзведзяня знайшлі, то слядоў маці побач з ім не было, а значыць, малое магло загінуць адно ў лесе, бо не паспела атрымаць навыкаў самастойнага выжывання.

Камісія по аказанні дапамогі дзікім жывёлам, выехаўшы на месца, устанавіла, што медзведзяня знясіленае і патрабуе дапамогі, таму жывёлу перадалі на часовае ўтрыманне ў Мінскі заапарк. Так як Меланій (такое імя яму далі супрацоўнікі заапарка) адносіцца да віда, занесенага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, было вырашана знайсці ўстанову, дзе ён бы прайшоў рэабілітацыю і пазней быў выпушчаны ў натуральнае асяроддзе.

Такой арганізацыяй стаў Рэабілітацыйны цэнтр для мядзведзяў-сірот «Bear Again» у Румыніі, які 17 лістапада прыняў мядзведзя-беларуса. На тэрыторыі цэнтра Меланій быў выпушчаны ў дзікае асяроддзе, дзе будзе знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў.

Пасля завяршэння курса рэабілітацыі (праз 2 гады) медзведзяня вернецца на радзіму ў дзікае асяроддзе на тэрыторыі запаведніка. 

Алена Масцерава.

Фота прадастаўлена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.