Новости
У Лагойскай ЦРБ прыпынілі гаспіталізацыю пацыентаў з каранавірусам
главное
886 дня(-ей) назад
2
4

Сітуацыя з каранавірусам у Лагойскім раёне стабілізуецца. Пра гэты паведаміў намеснік галоўнага ўрача Лагойскай ЦРБ Васіль Казлоўскі.

– З 12 лістапада ў інфекцыйным аддзяленні прыпынілі гаспіталізацыю пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, – расказаў Васіль Аляксандравіч. – Плануецца, што само аддзяленне закрыецца, калі далечым усіх яго пацыентаў. Тых землякоў з каранавірусам, якія будуць мець патрэбу ў гаспіталізацыі, будзем накіроўваць у міжабласныя цэнтры.

Як адзначыў Васіль Казлоўскі, хоць і назіраецца стабілізацыя сітуацыі з каранавірусам, людзі па-ранейшаму павінны захоўваць сацыяльную дыстанцыю, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы, а ў першую чаргу – вакцынавацца. На дадзены момант у раёне зрабілі прышчэпку ад каранавіруса больш за 30 % жыхароў.

 

Алена Масцерава.