Новости
Аздараўленчыя лагеры на восеньскіх канікулах наведваюць 260 вучняў
главное
899 дня(-ей) назад
2
4

З 1 па 6 лістапада ў дванаццаці ўстановах адукацыі Лагойскага раёна працуюць  аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем для 260 вучняў.

Як адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Марына Рабацень, у планах лагераў перавага аддаецца гульням і спартыўна-аздараўленчым сустрэчам на свежым паветры. Распрацаваны і рэалізоўваюцца цікавыя міні-праекты.

Так, у СШ № 3 г. Лагойска арганізаваны «Горад Здароўя», мерапрыемствы якога накіраваны на ўмацаванне здароўя дзяцей. Ужо прайшлі «Вясёлыя старты» на гарадскім стадыёне, а падчас гульні-падарожжа «Па лясных сцяжынках» малодшыя школьнікі знаёміліся з разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету. 

У лагеры «Алімпіец» Лагойскай спартыўнай школы арганізаваны вучэбна-трэніровачныя заняткі па зімовых відах спорту для 35 навучэнцаў. 

У патрыятычным лагеры «Сузор’е сяброў» першай школы райцэнтра 50 вучняў займаюцца ў атрадах «Альтаір», «Арыён»,  «Фенікс». Удзельнікі апошняга наведваюць воінскую частку 3310, дзе для іх падрыхтаваны мерапрыемствы ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

У лагеры Астрошыцкай школы адбыўся турнір знатакоў «Наша любімая Беларусь», падчас якога дзеці паказалі добрыя веды на тэму гісторыі роднага краю, беларускіх гарадоў, прыроды.

Алена Масцерава.

Фота прадастаўлена ўстановамі адукацыі