Новости
Восеньскі кірмаш «Бульба-фэст» прайшоў у першай школе райцэнтра
главное
908 дня(-ей) назад
2
4

Па традыцыі восенню ва ўстановах адукацыі праводзяцца кірмашы. Не стала выключэннем і апошняя субота перад канікуламі.

Напрыклад, СШ № 1 г. Лагойска 30 кастрычніка сабрала вучняў 5 – 7 класаў на «Бульба-фэст».

Калі пяцікласнікі змагаліся ў конкурсе прыпевак на восеньскую тэматыку, то шасцікласнікі ўдзельнічалі ў паказе касцюмаў у стылі «Восень-2021».

Вучні 6 – 7 класаў правялі прэзентацыю страў з бульбы і не толькі.

Чаго толькі ні прыгатавалі школьнікі са сваімі бацькамі для кірмашу! Бліны, печыва і нават бульбяныя піцы – кулінарная частка свята, як і іншыя, была на вышыні.

Такі фармат мерапрыемства дазваляе не толькі выявіць творчыя і кулінарныя таленты вучняў, але і выхоўвае павагу да народных традыцый.

Алена Масцерава.

Фота Наталлі Пляшкевіч.