Новости
Пераможцай раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці стала школьніца з Астрошыц
главное
921 дня(-ей) назад
2
4

На базе СШ № 1 г. Лагойска прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў. У ім прынялі ўдзел 27 вучняў з 9 устаноў сярэдняй агульнай адукацыі раёна. Лідарамі сталі дзесяцікласнікі з Астрошыц, Акцябра і Лагойска.

Так, трэцяе месца заняў Сяргей Ельяневіч з Акцябрскай СШ. Другое месца – у Станіслава Слюсара з гімназіі.

Першай на раённым этапе алімпіяды стала вучаніца Астрошыцкай школы Ганна Сідар. Дзяўчына ўжо не першы год рыхтуецца па гэтай дысцыпліне з настаўніцай Аленай Макуцэвіч, выконваючы трэніровачныя заданні з адзінага партала фінансавай граматнасці і выкарыстоўваючы дадатковы матэрыял.

Школьніца расказала, што акрамя вывучэння эканамічных навук ёй падабаецца выяўленчае мастацтва, але яна яшчэ не мае канчатковага рашэння, куды будзе паступаць пасля заканчэння школы.

Час на выбар будучай прафесіі ў дзесяцікласніцы яшчэ ёсць, затое каб добра падрыхтавацца да наступнага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці, застаецца месяц. Трэці рэгіянальны этап запланаваны на 19 лістапада, а заключны пройдзе 10 снежня.

У першым рэгіянальным этапе ўдзельнічала больш за 24 тысячы вучняў з усёй краіны. Аналіз вынікаў паказаў, што лепш за ўсё школьнікі справіліся з заданнямі на тэму асабістых фінансаў. Складаней за ўсё ім было адказваць на пытанні пра падаткі.

Алена Масцерава.