Новости
Пачаўся Тыдзень маці: якія мерапрыемствы плануюцца
главное
926 дня(-ей) назад
2
4

З 11 па 17 кастрычніка на Лагойшчыне плануецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных самым дарагім жанчынам у жыцці кожнага чалавека, – нашым мамам.

Ва ўстановах адукацыі на працягу тыдня арганізуюць фотавернісажы, конкурсы малюнкаў, фотазоны, майстар-класы па вырабе святочных паштовак, музычна-забаўляльныя праграмы і канцэрты і інш.

Напрыклад, Астрошыцкая СШ рыхтуе анлайн-канцэрт «Сэрца мамачкі», які ў выглядзе відэароліка атрымаюць у падарунак мамы вучняў. А ў Косінскай СШ плануецца правядзенне круглага стала са шматдзетнай мамай Т. Зароўскай, узнагароджанай  Ордэнам Маці.   

У бібліятэках пройдуць тэматычныя літаратурныя імпрэзы.

У сераду ў дзённым аддзяленні для пажылых тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва запланавана размова пры свячах «Я помню руки  матери своей». А на наступны дзень у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў адбудзецца «Кулінарны паядынак».

У Плешчаніцкім РЦК 13 кастрычніка чакаецца шоу-праграма цыганскага ансамбля «Алюр».

У дзень свята, 14 кастрычніка, у Лагойскім райвыканкаме Ордэнам Маці будуць узнагароджаны жыхаркі раёна Ала Бялькевіч, Анжаліка Палянская і Святлана Халадзінская. А ў Лагойскім цэнтры культуры ў 14.00 пройдзе святочны канцэрт «Нежным, ласковым, самым…».

Таксама запланавана акцыя па высаджванні дрэваў на «Алеі Маці» ў райцэнтры.

У суботу, 16 кастрычніка, у фізкультурна-аздараўленчых комплексах «Лагойск» (райцэнтр) і «Скарб спорт» (Плешчаніцы) адбудзецца спартландыя «Папа, мама, я – спортивная семья!».

Алена Масцерава.