Новости
У суботу 9 кастрычніка пройдзе акцыя «Чысты лес»
главное
924 дня(-ей) назад
2
4

На акцыю «Чысты лес» запрашаюць усіх жадаючых 9 кастрычніка. Яна традыцыйна праходзіць у Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

У суботу ва ўсіх 11 лясніцтвах Лагойскага раёна любы жыхар з 8.00 зможа атрымаць пакеты для збору смецця. Для яго вывазу будзе арганізаваны транспарт. Працы па навядзенні парадку пройдуць каля мемарыяльных комплексаў, вакол усіх сельскіх населеных пунктаў, райцэнтра.

Як адзначылі ў Лагойскім лясгасе, у мінулым годзе ў акцыі «Чысты лес» паўдзельнічалі 39 тыс. чалавек. У выніку працы валанцёраў і работнікаў лясной гаспадаркі было прыбрана каля 4,5 тыс. м3  смецця, наведзены парадак уздоўж прыдарожных палос, тэрыторый каля  мемарыяльных комплексаў і памятных знакаў. Таксама было высаджана больш за 1,3 млн дрэў.

Алена Масцерава.