Новости
Віншуем настаўнікаў Лагойшчыны з прафесійным святам
главное
932 дня(-ей) назад
2
4

У нашай краіне 3 кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка. Віншуем усіх работнікаў сістэмы адукацыі раёна з прафесійным святам!

На здымку са сваімі вучнямі-чацвёртакласнікамі настаўніца пачатковых класаў Гасцілавіцкай СШ Іна Уцюж. Яе з калегай Марыяй Жылач, якая выкладае англійскую мову ў гэтай жа школе, напярэдадні прафесійнага свята ўзнагародзілі Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме.

У шэрагу ўзнагароджаных таксама іншыя настаўнікі вясковых і гарадскіх школ, работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі і іншыя прадстаўнікі адукацыйнай галіны.

Але, напэўна, галоўнай узнагародай для педагогаў з’яўляюцца дасягненні іх вучняў, бо часцінка шчодрай настаўніцкай душы застаецца ў кожным чалавеку. Таму жадаем вам далейшай плённай працы, радасці творчага пошуку, удзячнасці і павагі ад вучняў і ўсёй грамадскасці.