Новости
Да юбілея народнага паэта Ніла Гілевіча арганізавана кніжная выстава
главное
913 дня(-ей) назад
2
4

У чацвер, 30 верасня, будзе святкавацца 90-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка Ніла Гілевіча. Да юбілея пісьменніка бібліятэка падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў.

У святочны дзень тут пройдзе літаратурна-музычная гасцёўня «Натхненне ад малой радзімы». У бібліятэцы можна будзе папоўніць свае веды пра біяграфію паэта, прыняўшы ўдзел у аглядзе жыцця і творчасці майстра слова «Захавальнік і абаронца беларускасці», а таксама наведаўшы кніжную выставу «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Таксама на сайце бібліятэкі будзе працаваць віртуальная выстава «Добры анёл беларускасці», прысвечаная творчасці Ніла Сымонавіча.

Даведкі па тэлефоне можна атрымаць: 51-0-91.

Аляксандр Клімавец.

Фота Алены Масцеравай.