Новости
Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Капылі
Фотасправаздача са свята
главное
964 дня(-ей) назад
2
4

Яркімі фарбамі будынкаў, цікавымі мураламі і сонечным надвор'ем сустракаў сёння Копыль гасцей свята беларускага пісьменства. Дзеянне праходзіла адначасова ў розных куточках горада, на розных сцэнічных пляцоўках.

Тут былі і традыцыйны "горад майстроў", і тэматычныя пляцоўкі гаспадарак, усіх устаноў адукацыі, іншых прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны.

 

Тэматычныя экспазіцыі прадставілі ўстановы культуры і адукацыі розных раёнаў.

На вуліцах Копыля можна было сустрэць цікавых персанажаў.

На фестывалі кнігі і прэсы набыць розныя выданні, паўдзельнічаць у творчых сустрэчах, пагуляць у гульні.

Цэнтральнай падзеяй дня беларускага пісьменства стала ўрачыстае адкрыццё свята, падчас якога прайшло ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У мясцовым скверы адкрылі алею пісьменнікаў Капыльскага раёна.

А на другім канцы горада свае таленты дэманстравалі самадзейныя артысты. Тут праходзіў абласны фестываль гульні і гумару "Капыльскія пацехі", Лагойшчыну на якім прадстаўляў маладзёжны тэатр "Балаган" Лагойскага раённага цэнтра культуры.

Пастаноўка па сцэнарыю земляка Уладзіміра Мірончыка дазволіла нашым артыстам стаць лаурэатамі 3 сцепені, што даволі значны вынік сярод больш чым 20-ці ўдзельнікаў.

Падрабязней пра свята можна будзе прачытаць у газеце "Родны край" 8 верасня 2021 года.

Таццяна Хабарава.